Turochamp | |
---|---|
Распрацоўшчыкі | Алан Матысан Цьюрынг і D. G. Champernowne[d] |
Дата выпуску | 1948 |
Жанр | computer chess[d] |
Тэхнічныя даныя | |
Рэжым гульні | аднакарыстальніцкая гульня |
«Turochamp»[заўв 1] — шахматная праграма , распрацаваная Аланам Цьюрынгам і Дэвідам Чэмперноўнам у 1948 годзе ў рамках даследавання па інфарматыцы і машынным навучанні. Перад тым, як зрабіць ход, «Turochamp» разглядае ўсе магчымыя хады і пралічвае кожны магчымы адказ апанента, пасля чаго дадаткова аналізуе ўдалыя хады. Усім атрыманым у выніку аналізу пазіцыям прысвойваецца метрыка, па якой праграма выбірае найболей удалы ход. Прытрымліваючыся гэтага алгарытму, праграма здольная разыграць паўнавартасную партыю ад пачатку да канца супраць жывога суперніка на ўзроўні пачынаючага гульца ў шахматы.
Цьюрынг і Чэмперноўн так і не скончылі «Turochamp», паколькі алгарытм быў занадта складаным для працы на камп’ютарах таго часу – такіх як «Automatic Computing Engine ». Цьюрынг паспрабаваў рэалізаваць алгарытм на манчэстарскім кампутары «Ferranti Mark 1 » 1951 года выпуску, аднак поспеху не дамогся. У 1952 годзе Цьюрынг згуляў матч супраць вучонага Аліка Глені , пакрокава выканаўшы алгарытм самастойна. У 1954 году Цьюрынг памёр, так і не дамогшыся працы «Turochamp» на рэальным камп’ютары; Чэмперноўн не стаў працягваць праект, і код быў страчаны.
Нягледзячы на тое, што алгарытм так і не быў фармалізаваны ў выглядзе праграмы, «Turochamp» лічыцца першай гульнёй для персанальнага камп’ютара і прэтэндуе на званне першай шахматнай праграмы ў гісторыі (адначасова з «Turochamp» распрацоўвалася некалькі іншых шахматных праграм, аднак ні адна з іх не была завершана). Першая працуючая праграма, напісаная ў 1951 году Дзітрыхам Прынцам для камп’ютара «Ferranti Mark 1», засноўвалася на «Turochamp» і абмяжоўвалася рашэннем задач на мат у два ходы . Да канферэнцыі да стагоддзя Алана Цьюрынга 2012 года «Turochamp» была адноўлена і супраць праграмы згуляў гросмайстар Гары Каспараў.
<ref>
; для зносак Beavers644
няма тэксту<ref>
; для зносак Wired
няма тэксту
Памылка ў зносках: тэгі <ref>
існуюць у групе з назвай "заўв", але не знойдзена адпаведнага тэга <references group="заўв"/>
, або закрываючы тэг </ref>
адсутнічае